5 лютага: салісты Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк і творчасць мастака Анры Матыса

04.02.2021 

Пятніцу, 5 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – запісы поп- і соул-гурта Simply Red;

- у 02:00 – Першая сімфонія Мікалая Мястроўскага;

- у 06:10 – падборка кампазіцый савецкага эстраднага выканаўцы Льва Лешчанкі;

- у 09:00 – мелодыі Бедржыха Сметаны, Фелікса Мендэльсона, Антоніа Сальеры;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – ансамблевыя творы Богуслава Марціну;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кэб Кэлоўэй;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці эфіру – салісты Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк;

- у 14:05 – саўндтрэк фільма “Цягнік на Дарджылінг”, рэжысёр – Уэс Андэрс;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: дуэт A Winged Victory for the Sulle;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць мастака Анры Матыса”;

- у 15:15 – песенная спадчына беларускіх кампазітараў;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: тэатральны крытык Таццяна Арлова;

- у 17:30 – творы Адрыяна Віларта;

- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра хлопчыка Дзяніску;

- у 21:10 – запісы нямецкага гурта Modern Talking;

- у 22:15 – аркестравая музыка Рыхарда Вагнера;

- у 23:30 – запісы заслужанай артысткі Расіі Дзіяны Гурцкой.

У праграме магчымы змены.