6-7 лютага: Праабражэнская царква ў Стоўбцах і опера Жуля Маснэ “Вертэр”

05.02.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 6 лютага, вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – запісы палесцінскага кампазітара і піяніста Фараджа Сулеймана і брытанскага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;

- у 02:00 – Пятая сімфонія Сяргея Пракоф'ева;

- у 06:10 – фартэпіянныя творы Іаганеса Брамса;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: Праабражэнская царква ў Стоўбцах;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сяргея Грахоўскага;

- у 08:15 – запісы музыкі Іагана Себасцьяна Баха і Антоніа Вівальдзі ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: вучымся рабіць і прымаць кампліменты;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – выбраныя эстрадныя кампазіцыі беларускіх артыстаў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёкампазіцыі спектакля Ханса Крысціяна Андэрсэна “Снежная каралева”;

- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – творчасць народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;

- у 12:15 – сустрэчу з лаўрэатам міжнародных конкурсаў, акардэаністкай Аляксандрай Бізун;

- у 13:00 – рамансы выконвае заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шэліхін;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля King's Consort, а таксама запісы Элы Фіцджэралд;

- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігі і кніжныя падзеі;

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя казацкія песні;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з лаўрэатам міжнародных конкурсаў, піяністкай Юліяй Архангельскай;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: зімовыя замалёўкі;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Людміла Сенчына;

- у 19:00 – опера Жуля Маснэ “Вертэр” паводле рамана Іагана Вольфганга Гётэ “Пакуты маладога Вертэра”;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кастуся Кірэенкі “Уцёкі на край дажджу”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Цыравальная іголка” Ханса Крысціяна Андэрсэна;

- у 21:10 – песні рэгі-выканаўцы Боба Марлі;

- у 21:30 – апавяданне “У завіруху”, радыёспектакль “Хто прыйшоў увечары” паводле твораў Івана Мележа(да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кветкі”.

 

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 7 лютага, мы прапануем:

у 00:04 – запіс канцэрта гуртоў Merope і El Cachivache Quinteto;

у 06:10 – музыка Роберта Шумана;

у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сяргея Грахоўскага (працяг);

у 08:15 – творы Джорджа Гершвіна;

у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёкампазіцыі спектакля Ханса Крысціяна Андэрсэна “Снежная каралева” і радыёпастаноўку “Мой сябра Віні-Пух”;

- у 11:00 – “Кругасвет”: Сербія і Славенія;

- у 11:30 – канчэрта гроса Арканджэла Карэлі;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў;

- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля English Consort і Наталі Коул;

- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: народныя песні і танцавальныя мелодыі ў выкананні аўтэнтычных артыстаў Паазер'я і Палесся і гурта “Мілавіца”;

- у 17:00 – гаворку са студэнтам БДУ Цімафеем Гараніным пра яго любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць эфіру – Дзмітрый Занеўскі, дырэктар падрыхтоўкі праграм на замежных мовах Радыё "Беларусь";

- у 17:30 – камерныя творы Людвіга ван Бетховена;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Іван Пятроў;

- у 19:00 – другая частка оперы Жуля Маснэ “Вертэр” паводле рамана Іагана Вольфганга Гётэ “Пакуты маладога Вертэра”;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Леанілы Чарняўскай “Падарожніца”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чарадзейства і Яначкіных сябровак;

- у 21:10 – песні ў выкананні ВІА “Ариэль”;

- у 21:30 – радыёпастаноўка “Подых навальніцы” паводле Івана Мележа(да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);

- у 23:10 – музыку Kronos Quartet .

 

У праграме магчымы змены.