15 лютага: гутарка з паэтам Уладзімірам Мазго і архіўны запіс Героя Савецкага Саюза Валянціны Церашковай

12.02.2021 

15 лютага для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Уітні Х'юстан, Лінды Ронстат, Ванесы Уільямс, Даяны Рос, Барбры Стрэйзанд, Мэраі Кэры, Мадонны і Селін Дыён ;

- у 06:10 – творчасць нямецкай і амерыканскай кінаактрысы і спявачкі Марлен Дзітрых;

- у 09:00 – музычныя творы Астра П'яцолы, Клода Дэбюсі і Білі Стэйхарна;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – фрагменты фартэпіяннага цыкла Пятра Чайкоўскага “Поры года”;

- у 12:10 – “Час на джаз”: віртуозны бас-гітарыст і бас-кларнетыст Маркус Мілер;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Нёман” Уладзімір Мазго;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Дэвіда Фінчэра “Байцоўскі клуб”;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: дацкі кампазітар і саунддызайнер Еспер Кюд;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: упэўненасць у сваіх сілах;

- у 15:15 – мелодыі Міхала Клеафаса Агінскага, Андрэя Рагачэўскага, Міхала Ельскага, Антонія Радзівіла, Антона Абрамовіча, Караля Масальскага, Юзэфа Шадурскага і Фларыяна Міладоўскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная гутарка з Героем Савецкага Саюза Валянцінай Церашковай;

- у 17:30 – канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам мі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 19:00 – творчы вечар народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Гюлі Чахелі;

- у 22:15 – запісы амерыканскага гітарыста-віртуоза Эл Дзі Меолы;

- у 23:30 – музыка балета Жоржа Арыка “Дакучныя”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.