Прага калекцыянераў: выстава “Улюбёны ў жывапіс і кіно” Вячаслава Кубарава

17.08.2016

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Вячаслава Кубарава “Улюбёны ў жывапіс і кіно” да 85-годдзя з дня нараджэння мастака. На ёй прадстаўлены больш за 80 твораў жывапісу і графікі. Вячаслаў Кубараў вядомы мастак кіно. Разам з вялікай колькасцю эскізаў і раскадровак да фільмаў, ён стварыў шмат жывапісных эцюдаў.  У экспазіцыі – работы са збору сям’і творцы, а таксама з прыватных калекцый, у тым ліку мастака Ігара Бархаткова, які расказвае пра геній Вячаслава Кубарава.