16 лютага: Уладзімір Маякоўскі чытае верш "Военно-морская любовь" і малады ўкраінскі кампазітар Ягор Грушын

15.02.2021 

У аўторак, 16 лютага, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы блюзавага спевака Бобі Блэнда;

- у 02:00 – творы Джавані Батэзіні;

- у 06:10 – песні Паўла Аеданіцкага, Барыса Пацёмкіна, Аскара Фельцмана, Палада Бюль-Бюль аглы, Аркадзя Астроўскага, Ільі Катаева і іншых аўтараў;

- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Іагана Штрауса і Джорджа Гершвіна;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – запісы Леа Дэліба, Джорджэ Энеску і Пятра Чайкоўскага;

- у 12:10 – “Час на джаз”: джазавы трамбаніст Кід Оры;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Урокі класікаў”. Госць праграмы – пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – "Вечнае ззянне чыстага розуму" Мішэля Гандры. Кампазітар – Джон Браян;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: малады ўкраінскі кампазітар Ягор Грушын;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;

- у 15:15 – сімфоніі народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв'ю з Максімам Танкам, верш "Военно-морская любовь" Уладзіміра Маякоўскага і фрагмент оперы "Яснае світанне" Аляксея Туранкова;

- у 17:30 – зборнік "Песні без слоў" Фелікса Мендэльсона;

- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстранга і "Шуман-квартэта";

- у 21:00 – "Вячэрнюю казку";

- у 21:10 – музычныя эксперыменты польскага рок-музыканта Чэслава Немена;

- у 22:15 – кельцкая і неакласічная музыка гурта Secret Garden;

- у 23:30 – Канцэрт для скрыпкі, альта, віяланчэлі і фартэпіяна мі мінор Здэнэка Фібіха.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.