"Як разгадаць Кітай": новую кнігу Інэсы Плескачэўскай прэзентуюць на Мінскай кніжнай выставе

15.02.2021

Праз некалькі дзён у сталіцы стартуе 28-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Сёлета яна пройдзе з 18 па 21 лютага. Сярод розных актыўнасцей ‒ сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”,  сустрэч і аўтограф-сесій ‒ прэзентацыя новай кнігі беларускай пісьменніцы і журналісткі Інэсы Плескачэўскай "Як разгадаць Кітай".

У кнізе больш за 100 фотаздымкаў, два вялікія раздзелы:  "Мы ў іх" і "Яны ў сябе". У першым аўтар дзеліцца вопытам пазнання і спробамі разгадаць Кітай. У другім гаворка ідзе пра саміх кітайцаў і пра тое, як яны ставяцца да сваёй краіны і традыцый. Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў бліжэйшы час Беларусь плануе яшчэ больш расказваць нашым жыхарам пра Кітай.

Прэзентацыя выдання "Як разгадаць Кітай" адбудзецца падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 20 лютага.

Фота: news.sb.by