Тыдзень роднай мовы праходзіць у сталічнай бібліятэцы імя Якуба Коласа

16.02.2021

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаюць 21 лютага, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць Тыдзень роднай мовы.

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа пройдзе Рэспубліканская дыктоўка, адбудуцца прэзентацыі выбраных прац мовазнаўцы Герцаля Шкляра і электроннага перавыдання "Словаря белорусского наречия" Івана Насовіча, круглы стол "Беларуская мова ў кітабах" і іншыя мерапрыемствы.

Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: facebook.com