100-годдзе дырыжора Яраслава Вашчака адзначаюць у Вялікім тэатры Беларусі

17.02.2021

Вялікі тэатр Беларусі адзначае 100-годдзе дырыжора Яраслава Вашчака. Маэстра нарадзіўся 19 лютага. Яго творчае станаўленне звязана з Львоўскім тэатрам оперы і балета, дзе творца прайшоў шлях ад хормайстра да галоўнага дырыжора, вырас у прызнанага майстра опернага і балетнага мастацтва. Беларускай культуры Яраслаў Вашчак аддаў 17 апошніх гадоў жыцця. Сёння памяці майстра прысвечаны паказы спектакляў "Кармэн-сюіта" і "Карміна Бурана" ў Вялікім тэатры нашай краіны. Іх дырыжор – вучань майстра  заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Калядка.

Фота: bolshoibelarus.by