18 лютага: шабельнае фехтаванне з Юрыем Усціновічам

17.02.2021 

Чацвер, 18 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

у 00:04 – джазавая спявачка Дзі Дзі Брыджуотэр;

у 02:00 – запісы выбраныя кампазіцыі музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;

у 06:10 – папулярныя эстрадныя выканаўцы Чэхіі і былой Югаславіі Карэл Гот і Ваня Стойкавіч;

у 09:00 – мелодыі Луіджы Бакерыні, Мікалая Аладава і рамансы рускіх кампазітараў;

у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Сімфоніі рэ мінор Сезара Франка;

у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: піяніст Чыка Карыа і вібрафаніст Гэры Бёртан;

у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” Наталля Сіротка павядзе пра шабельнае фехтаванне. Гэта больш спорт ці шоу? Ці не малая сучаснаму мужчыну старасвецкая шабля? Размову падтрымае гісторык Юрый Усціновіч;

у 14:05 – Сюіта для струннага аркестра "Тоўсты сшытак", створаная на аснове музыкі да спектакля паводле аднайменнага рамана венгерска-швейцарскай пісьменніцы Аготы Крыстоф. Кампазітар – Аляксандр Літвіноўскі;

у 14:15 і 23:00 – Працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае з.а.РБ Уладзімір Рагаўцоў. Эфір у 14,15 і 20,30;

у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Крысціян Лёфлер;

у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;

у 15:15 – вакальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;

у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака “У цёмным лесе за сіняй рэчкай”;

у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: гістарычнае інтэрв’ю з оперным рэжысёрам, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Маргарытай Ізворска-Елізар'евай;

у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;

у 19:00 – канцэрт Concerto Copenhagen і Consort of London, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

у 21:00 – "Вячэрняя казка";

у 21:10 – творчасць савецкай і расійскай эстраднай спявачкі Галіны Нянашавай;

у 22:15 – Першая сімфонія Пятра Чайкоўскага "Зімовыя мроі";

у 23:30 – запісы гурта ABBA.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.