У Мінску адкрылася XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

18.02.2021

У Мінску пачала працу XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Свае экспазіцыі прадставілі Расія, Казахстан, Іран, Венесуэла, Палесціна, Аўстрыя, Турцыя, Пакістан – усяго 20 краін. Стэнд цэнтральнага экспанента прысвечаны краінам, што ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў. На адкрыцці кірмашу да гасцей і ўдзельнікаў звярнуўся міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі.

Наведвальнікаў выставы чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, удзел у дыскусіях і магчымасць набыць рэдкія выданні. Заўтра адбудзецца міжнародны сімпозіум “Пісьменнік і час” – падзея пройдзе анлайн, да яе могуць далучыцца ўсе ахвотныя. У суботу падвядуць вынікі конкурсу для маладых творцаў “LitUp”. Традыцыйна самая вялікая дэлегацыя – удзельнікі з Расійскай Федэрацыі. Працягвае намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі Уладзімір Грыгор’еў.

Кніжная выстава працягнецца да нядзелі. Сёлета па просьбах наведвальнікаў час працы павялічаны на гадзіну – да 20.00. У апошні дзень кірмаш працуе да шасці вечара.

Фота: belta.by