Белдзяржцырк прэзентаваў новую праграму “Востраў жаданняў”

23.02.2021

Белдзяржцырк прэзентаваў праграму “Востраў жаданняў”. Гэта гісторыя пра мужчыну, які марыць зноў стаць маладым і аддацца гарачым пачуццям. Іх – цэлы востраў, дзе дрэсіраваныя поні, коні і тхары, паветраныя гімнасты і іншыя героі. "Некаторым артыстам прыйшлося аб'ядноўваць намаганні і выступаць утрох", – адзначыла галоўны рэжысёр Ала Мікалаева-Аліева.

Здзіўляць гледачоў будуць не толькі акрабаты, але і жывёлы. Іх дрэсіроўка працягваецца і падчас выступлення – бо ніколі не ведаеш, як яны павядуць сябе. У новай праграме поні будуць неабмежаваныя цуглямі, пугай, таму кіраваць гэтым працэсам цяжэй. Працягвае кіраўнік нумара “Дрэсіраваныя поні” Сяргей Прасцяцоў.

Убачыць новую праграму Белдзяржцырка можна да 4 красавіка. Таксама маленькіх і дарослых гасцей установы чакае займальная фотазона, дзе кожны зможа пабываць у ролі льва, цыркавога гімнаста і клоўна.

Фота: minsknews.by