1 сакавіка: праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч

26.02.2021 

1 сакавіка:

00:04 – цыганскае песеннае мастацтва;

06:10 – песні пра вясну;

9:00 – музыка Антоніа Вівальдзі, Людвіга ван Бетховена, Мікалая Рымскага-Корсакава і Генрыха Вагнера;

11:00 і 20:30 – працяг рамана Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

11:30 – Сімфонія №1 Сяргея Рахманінава;

12:10 – “Час на джаз”: джазавы трубач Грэг Адамс;

12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам і галоўным захавальнікам фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч;

14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Ласэ Хальстрома “Шакалад”, кампазітар – Рэйчэл Портман;

14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: люксембургскі кампазітар Франчэска Трыстана;

15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: адрозніваем каханне ад залежнасці;

15:15 – вакальныя творы ананімных беларускіх аўтараў;

16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;

17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная гутарка з народным артыстам СССР Ігарам Лучанком, апавяданне Янкі Брыля “Глядзіце на траву” і музыка з кінафільма “Пасля кірмашу” па п'есе Янкі Купалы “Паўлінка”;

17:30 – санаты і канцэрт Франчэска Верачыні;

19:00 – канцэрт гітарнай музыкі класа Яўгена Грыдзюшкі;

21:00 – “Вячэрняя казка” пра маладога велікана ;

21:10 – песні ў выкананні Юрыя Багацікава;

22:15 – “Музычны вечар”: нямецкі кампазітар і піяніст Дзірк Маасен;

23:30 – Трэцяя сімфонія Франца Шуберта.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.