"Блазнаванне ў адной дзеі": Тэатр юнага гледача рыхтуе прэм'еру

02.03.2021

Дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача рыхтуе прэм’еру спектакля “Сцяпан – вялікі пан”. Пастаноўка – блазнаванне на адну дзею паводле казкі Артура Вольскага ў рэжысуры Уладзіміра Савіцкага. "Асноўная думка спектакля – у жыцці галоўнае каханне, а не матэрыяльнае становішча", – лічыць выканаўца галоўнай ролі Генадзь Гаранскі.

Актрыса Марыя Возба-Гаранская выконвае ролю царэўны. Творца расказала, што імкнулася паказаць сваю гераіню не тыповай прынцэсай, а зрабіць яе крыху хуліганкай, пры гэтым захаваць царскую стаць, знайсці залатую сярэдзіну.

Прэм’еру плануюць паказаць у гэтым месяцы.

Фота: facebook.com