Выстава "Жаночы вобраз у мастацтве" адкрылася ў Гомелі

03.03.2021

Выстава "Жаночы вобраз у мастацтве" адкрылася ў гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў. Да жаночых вобразаў звярталіся многія мастакі Гомельшчыны: Берта Кузняцова, Міхаіл Навіцкі, Уладзімір Ціханаў, Святлана Наздрын-Платніцкая і іншыя. 

На выставе можна ўбачыць партрэт актрысы, народнай артысткі Беларусі Ніны Карнеевай, кіраўніка Гомельскага абласнога драмтэатра, заслужанага дзеяча культуры Валянціны Рагоўскай, спявачкі, народнай артысткі Беларусі Галіны Паўлянок. Асноўнае месца займаюць партрэты, таксама паказана некалькі сюжэтных кампазіцый.

Расказвае галоўны захавальнік фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Шода.

Фота: gp.by