5 сакавіка: MDR Radio Symphony Orchestra і MDR Radio Chorus

04.03.2021 

Пятніцу, 5 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – Другі фартэпіянны канцэрт Мікалая Метнера;
- у 06:10 – падборка песень кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
- у 09:00 – мелодыі Марыса Равэля, Іагана Себасцьяна Баха і Генрыха Вагнера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – аркестравыя старонкі опер Рыхарда Вагнера;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рэй Нэнс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці эфіру – салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Алена Варанцова і дырыжор калектыву Аляксандр Высоцкі;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Інтэрстэлар”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Фабрыцыа Патэрліні;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Кубізм” (частка 1);
- у 15:15 – Сюіта з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;
- у 17:30 – Скрыпічны канцэрт мі мінор Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт MDR Radio Symphony Orchestra і MDR Radio Chorus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Саступі дарогу”;
- у 21:10 – запісы савецкай спявачкі Тамары Міянсаравай;
- у 22:15 – музыка нарвежскага класіка Эдварда Грыга;
- у 23:30 – запісы брытанца Рода Сцюарта.
У праграме магчымы змены.