Выстава пра лёс жанчын на вайне адкрылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

08.03.2021

 У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны згадваюць лёс жанчын на вайне. Яны дзейнічалі на лініі фронту як медыкі, лётчыцы, снайперы, разведчыцы, шафёры, артылерысткі, служылі ў пяхоце. Замянілі мужчын, якія пайшлі на фронт, на фабрыках і заводах, прымалі ўдзел у працы франтавых тэатраў і брыгад. Расказвае былы вязень канцэнтрацыйнага лагера “Асвенцім” Аляксандра Барысава.

На выставе Лёс жанчыны – страшныя і кранальныя, сумныя, часам шчаслівыя гісторыі. Асабістыя рэчы, фатаграфіі і дакументы расказваюць пра падзеі, якія адбываліся больш за 75 гадоў таму. Можна ўбачыць насоўкі, з любоўю вышытыя для партызан, сукенкі ваеннага ўзору, прадметы побыту, асабістую зброю, лісты, напісаныя з фронту. Расказвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Ганна Галінская.

Выстава "Лёс жанчыны" працуе да 12 красавіка.

Фота: warmuseum.by