09.03.2021
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава бальных убораў і аксесуараў са збору калекцыянера, мастака і даследчыка Ігара Сурмачэўскага. Увазе наведвальніка ‒ строі, абутак і рэчы XVII-XX стст. "Выстава знаёміць з нормамі этыкету нашых папярэднікаў і вучыць сучасніка вытанчаным манерам", ‒ мяркуе ўладальнік экспанатаў.
Выстава “Бляск убораў і таямніцы флірту” ‒ наглядны матэрыял для будучых мастакоў па касцюмах, якія "ў большасці выпадкаў вывучаюць гісторыю адзення па падручніках і не маюць магчымасці ўжывую ўбачыць прадметы даўніны", ‒ лічыць доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская. Яна звярнула ўвагу, што ў Мінску, на жаль, няма музея дэкарытаўна-прыкладнога мастацтва, але праца калекцыянераў, якія прапануюць свае зборы для паказу публіцы, дае магчымасць запоўніць гэты прабел.
Экспазіцыя адкрыта да канца года.
Фота: nlb.by