10 сакавіка: Эл Грын, Мікалай Чырык і Аляксандр Зацэпін

09.03.2021 

Сябры, сераду, 10 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Ціны Цёрнер;
- у 02:00 – музыка Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – падборка песень у выкананні Селін Дыён;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Гаўрыліна, Дарыюса Міё, Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Валерыя Кучынскага, Сяргея Стадлера;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Эл Грын;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – калекцыянер Яўген Ксяневіч;
- у 14:05 – Сюіта “Рэвізская казка” Альфрэда Шнітке з музыкі да аднайменнага спектакля тэатра на Таганцы;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі кампазітар Міша Мішчанка;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – Дзявятая сімфонія Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аўдыяскарбы Беларускага радыё, сярод якіх – інтэрв’ю са славутым дыктарам Мікалаем Чырыкам;
- у 17:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 18 Сі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – сучасны фолк паўночнай Еўропы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Людзей слухай, а свой розум май”;
- у 21:10 – творчасць Аляксандра Зацэпіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Міхаіла Глінкі;
- у 23:30 – запісы французскай спявачкі Даліды.
У праграме магчымы змены.