Конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра праходзіць у Брэсце

16.03.2021

IV Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра праходзіць у Брэсце з 14 па 20 сакавіка. Удзельнікам творчага спаборніцтва ад 16 да 25 гадоў. "Яны атрымаюць вопыт публічных выступленняў і моцны штуршок у прафесійным развіцці", ‒ мяркуе дырэктар Брэсцкага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы Сяргей Літвінчук.

Акрамя выступленняў, удзельнікаў чакаюць майстар-класы і наведванне Брэсцкай крэпасці. Праграма завершыцца ўзнагароджаннем пераможцаў і канцэртам да дня нараджэння Святаслава Рыхтэра.

Арганізатары конкурсу ‒ Брэсцкі гарвыканкам, абласное музычнае таварыства і Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы. 

На фота ‒ Святаслаў Рыхтэр (classicalmusicnews.ru)