17.03.2021
Чацвер, 18 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай актрысы і спявачкі Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – запісы ансамбляў “Шын” (трыа грузінскіх музыкантаў) і “Букавінка” (Чэхія);
- у 06:10 – песні ў выкананні Рыкі Марціна;
- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта, Каміля Сен-Санса, Аляксандра Барадзіна, Ёзэфа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Канцэрт для альта з аркестрам Уільяма Уолтана;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Наталі Коўл;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – даследчык і папулярызатар народнай культуры Мікалай Козенка (да 70-годдзя творцы);
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Харысты”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: бельгійскі кампазітар Вім Ментэрс;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – музычныя творы ў выкананні народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і белая мышка” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Рыгорам Шырмай, казка “Чые гэта ногі”, канцэрт для камернага аркестра Віктара Войціка;
- у 17:30 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт чэшскага ансамбля старадаўняй музыкі Ensemble Inegal, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Скрадзеная казка”;
- у 21:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Ванесы Ліні Уільямс;
- у 22:15 – запісы Ірыны Шыкуновай;
- у 23:30 – музыка ў выкананні аркестра Франка Пурсэля.
У праграме магчымы змены.