17.03.2021
Выстава рэпрадукцый мастацкіх твораў Тадэвуша Касцюшкі адкрыта ў Музеі-сядзібе яго імя ў мястэчку Косава Івацэвіцкага раёна. Наведвальнікі ўбачаць карціны, якія Тадэвуш Касцюшка стварыў падчас вучобы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Францыі.
Экспазіцыя адкрылася ў дзень нараджэння ваенннага дзеяча 4 лютага, але з-за эпідсітуацыі арганізатарам не ўдалося зладзіць урачыстасць. Яны спадзяюцца, што гэта атрымаецца 15 кастрычніка, у дзень яго спачыну. Ушанаваць памяць героя, ганаровага грамадзяніна Францыі, генералісімуса арміі Рэчы Паспалітай звычайна прыязджаюць госці з розных гарадоў і краін. Выстава рэпрадукцый працягне працу да канца года.
Расказвае старшы навуковы супрацоўнік Музея-сядзібы імя Тадэвуша Касцюшкі Вольга Пархута.
Фота: wikipedia.org