18.03.2021
Пятніцу, 19 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 02:00 – фартэпіянныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – падборка песень у выкананні Дэміса Русаса;
- у 09:00 – мелодыі Кіма Цесакова, Аляксандра Глазунова і Мануэля дэ Фальі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – фрагмент араторыі Ёзефа Гайдна “Поры года”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера 1958 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці эфіру – музыканты Раман Атрашкевіч і Анастасія Швядко;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Сіроцкі Бруклін”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Фларыян Крыстл;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: сюррэалізм;
- у 15:15 – песні айчынных класікаў у выкананні Людмілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і белая мышка” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: народны артыст Беларусі Дзмітрый Арлоў;
- у 17:30 – “Вясновая саната” для скрыпкі і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт Swedish Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гульня ў нулікі і крыжыкі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Лявонцьева;
- у 22:15 – музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 23:30 – запісы аркестра Берта Кэмпферта.
У праграме магчымы змены.