19.03.2021
Канцэрт "Флейтавы батл" адбудзецца сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў малой зале імя Рыгора Шырмы. Салістка філармоніі Дар’я Елісеева і артыст Музычнага тэатра Аляксей Ладзік прэзентуюць новы праект у незвычайным для класічных музыкантаў фармаце. Музычныя батлы карыстаюцца вялікім попытам ў гледачоў, бо яны непрадказальныя і відовішчныя. Расказваюць Дар’я Елісеева і Аляксей Ладзік.
Фота: philharmonic.by