20-21 сакавіка: “Пра подзвігі паноў Кубліцкага і Заблоцкага” і “Агатка, або прыезд пана”

19.03.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 20 сакавіка, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 02:00 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – фартэпіянныя п’есы Пятра Чайкоўскага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: паломніцкая служба мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Янкі Сіпакова;
- у 08:15 – запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: мастацтва казаць “не”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: камедыйны спектакль “Пра подзвігі паноў Кубліцкага і Заблоцкага” паводле Пятра Васючэнкі і рускую народную казку “Дудачка пастуха”;
- у 11:00 – пра традыцыі Наўруза;
- у 11:30 – фрагменты віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;
- у 12:15 – сустрэчу з рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Наталляй Бараноўскай;
- у 13:00 – духоўныя кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, запісы спевака Пола Анкі;
- у 16:00 – “Кнігарню”: гаворку з пісьменнікам Уладзімірам Ткачэнкам і аповед пра змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – веснавыя абрады і песні Падняпроўя;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з акцёрамі Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Святлана Варгузава, Апалон Грыгор’еў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Том Джонс;
- у 19:00 – першую частку оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Жыві сабе” Янкі Галубовіча;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра хмарку;
- у 21:10 – песні кампазітара Аляксандра Марозава;
- у 21:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Брама неўміручасці” па п’есе Кандрата Крапівы (да 125-годдзя з дня нараджэння драматурга);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Акіян”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 21 сакавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;
- у 06:10 – песні і рамансы Ферэнца Ліста;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Янкі Сіпакова (працяг);
- у 08:15 – сімфонію для аркестра з саліруючым альтом “Гаральд у Італіі” Гектора Берліёза;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Мой сябра Віні-Пух” паводле Алана Мілна і казку Астрыд Ліндгрэн “Гадзіннік з зязюляй”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Уругвай;
- у 11:30 – творы Іагана Кванца;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: балерына і педагог, народная артыстка Беларусі Таццяна Яршова;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: Іван Кірчук;
- у 17:00 – гаворку з кніжным блогерам Кацярынай Бельскай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Алесь Казека;
- у 17:30 – скрыпічныя п’есы Фрыца Крэйслера;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Сезарыя Эвара;
- у 19:00 – другую частку оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алёны Беланожкі “Блакітныя яблыкі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Каза-манюка”;
- у 21:10 – творчасць эстонскага спевака Георга Отса;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Брама неўміручасці” па п’есе Кандрата Крапівы (да 125-годдзя з дня нараджэння драматурга);
- у 23:10 – музыку Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены.