23 сакавіка

22.03.2021 

У аўторак, 23 сакавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы 1971 года амерыканца Бобі Бэрда;
- у 02:00 – фрагменты альбома “Мае любімыя творы” Ганны Марыі Ёпэк;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанскага жаночага гурта Bananarama;
- у 09:00 – музыку Іагана Себасцьяна Баха, Ігара Стравінскага і Міхаіла Глінкі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – музыку Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы 1958 года Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Той, што бяжыць па лязе”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Infinite Stream;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – вакальныя творы айчынных аўтараў на вершы Максіма Багдановіча ў выкананні Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай СССР Ларысай Александроўскай, фрагменты паэмы “Дума пра Апанаса” ў выкананні Эдуарда Багрыцкага і Санаты для фартэпіяна № 2 Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт Academy of Ancient Music, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы савецкага спевака Леаніда Уцёсава;
- у 22:15 – творчасць брытанскага кампазітара Тома Ходжа;
- у 23:30 – музыку Франсуа Дэўена.
У праграме магчымы змены.