Адкрыццё выставы жывапісу Ягора Батальёнка

24 жніўня 2016 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Ягора Батальёнка. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 50 твораў.

 
Галоўнымі жанрамі ў яго творчасці былі пейзаж і нацюрморт. Мастак нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. З 1974 года прайшло больш за дзясятак персанальных і каля сотні калектыўных выстаў.