25 сакавіка: “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха і “Урачыстая меса” Людвіга ван Бетховена

24.03.2021 

Чацвер, 25 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Гары Коніка;
- у 02:00 – запісы брытанскага скрыпача-віртуоза Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – песні ў выкананні славутага гурта The Beatles;
- у 09:00 – запісы ансамбля “Інтрада” і цымбаліста Аляксандра Лявончыка, мелодыі Карла Орфа;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Дывертысмент для струнных Бэлы Бартака;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Энвер Ізмайлаў;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – кандыдат гістарычных навук Валянцін Мазец;
- у 14:05 – казачныя мелодыі Рыхарда Вагнера і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Валгір Сігурдсан;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – араторыя Дзмітрыя Смольскага “Паэт” на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны Сяргея Грахоўскага пра Янку Купалу, румынская казка “Курачка-чубатка”, частка канцэрта для фартэпіяна з аркестрам Генрыха Вагнера;
- у 17:30 – другі том “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – “Урачыстая меса” Людвіга ван Бетховена ў выкананні музыкантаў Лондана, прапанаваная Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Цуда-птах” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць расійскага эстраднага спевака Аляксандра Буйнова;
- у 22:15 – папулярныя акадэмічныя творы беларускіх кампазітараў, запісаныя пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Снітко;
- у 23:30 – запісы Кліфа Рычарда.
У праграме магчымы змены.