26 сакавіка

25.03.2021

Пятніцу, 26 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – здабыткі замежнай інструментальнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – інструментальныя творы Роберта Шумана;
- у 06:10 – падборка песень у выкананні іспанскай артысткі Марысоль;
- у 09:00 – мелодыі Клода Дэбюсі, Аляксандра Глазунова і Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “Брандэнбургскія” канцэрты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы 1963 года Шырлі Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці выпуску-дайджэста – Вячаслаў Бартноўскі і Марыя Бандарэнка;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма Люка Бесона “Леон”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі піяніст і кампазітар Вікінгур Олафсан;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: мастак-сюррэаліст Рэнэ Магрыт;
- у 15:15 – музыка Сяргея Картэса да балета “Апошні інка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць рэжысёра Мікалая Трухана, фрагмент кампазіцыі паводле вершаў Артура Вольскага;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 19:00 – канцэрт Seville Baroque Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цуда-птах” (частка 2);
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Даяны Рос;
- у 22:15 – музыка жанчын-кампазітараў XIX стагоддзя;
- у 23:30 – архіўныя запісы Лестэра Янга.
У праграме магчымы змены.