"Крэйцараву санату" па аповесці Льва Талстога пакажуць у Тэатры імя Максіма Горкага

25.03.2021

Сёння ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага прэм’ера, прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра, ‒ спектакль "Крэйцарава саната" ў жанры "гісторыя адной памылкі". Рэжысёр пастаноўкі па матывах аднайменнай аповесці Льва Талстога – маладая творца Марыя Матох. Гэта яе першая самастойная рэжысёрская работа на сцэне Рускага тэатра, дагэтуль яна практыкавалася ў Гомелі, а таксама ставіла ў Рускім тэатры спектакль “АбломOFF” разам з Барысам Луцэнкам. Прэм’ерная пастаноўка – прысвячэнне, даніна памяці гэтаму артысту. 

У спектаклі прагучаць галасы народнага артыста Рэспублікі Беларусь Барыса Луцэнкі, заслужанага артыста нашай краіны Сяргея Чэкерэса, Сяргея Жбанкова і іншых.

Пастаноўку пакажуць таксама 27 і 31 сакавіка.

Пра "Крэйцараву санату" расказвае загадчыца рэкламна-маркетынгавага аддзела Ларыса Каліноўская.

Фота: vk.com