"Дзікае паляванне караля Стаха", "Самсон і Даліла", "Ідыёт": Вялікі тэатр Беларусі анансаваў прэм'еры 2021 года

26.03.2021

З нагоды Міжнароднага дня тэатра Вялікі тэатр Беларусі анансаваў шэраг прэм’ер, якія чакаюцца да канца 2021 года. Адна з самых чаканых – маштабнае палотно “Дзікае паляванне караля Стаха”. Яго мяркуюць прэзентаваць 11 і 12 ліпеня. Расказвае мастацкі кіраўнік установы Валянцін Елізар’еў.

З восені тэатр плануе аднавіць замежныя гастролі і наведаць з выступленнямі Германію, Аўстрыю, Тайланд і іншыя краіны. Пакуль жа артысты працуюць для беларусаў. Яны выступяць на святкаванні 80-годдзя вызвалення Брэста, каля сцен Лідскага замка. Расказвае генеральны дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч.

Сярод бліжэйшых адметных паказаў Вялікага тэатра – пастаноўка Сівая легенда 30 сакавіка. У гэты дзень у фае ўстановы адкрыецца выстава “Біблія для народа Васіля Кораня”, якую тэатр ладзіць сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Фота: bolshoibelarus.by