27-28 сакавіка: пастаноўка пра дзяцінства Марка Твена "Хлопчык з вялікай Місісіпі"і размова з Віктарам Скорабагатавым

26.03.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У Міжнародны дзень тэатра на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы джазавага гітарыста і кампазітара Пэта Мэтэні і яго ансамбля;
- у 02:00 – фартэпіянныя прэлюдыі Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – інструментальныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: госця – артыстка Зінаіда Феакцістава;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Таісы Бондар;
- у 08:15 – запісы святочнага хору мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: заніжаная самаацэнка;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка пастаноўкі “Хлопчык з вялікай Місісіпі” па аповесці Мірыям Мейсан;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Пелапанес”;
- у 11:30 – сімфанічныя творы Мадэста Мусаргскага;
- у 12:15 – гаворку з лаўрэатам міжнародных конкурсаў, маладым кампазітарам Ігарам Комарам;
- у 13:00 – музыку Франца Шуберта;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Gottingen Festival Orchestra, запісы спявачкі Глэдзіс Найт;
- у 16:00 – “Кнігарню”: гаворку з загадчыцай аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Дзіянай Муратавай і аповед пра змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – веснавыя фальклорныя песні;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з акцёрам, рэжысёрам Новага драматычнага тэатра Арцёмам Пінчуком;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Гаар Гаспаран, балет Валерыя Гаўрыліна “Анюта”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Патрысія Каас;
- у 19:00 – першую частку оперы “Казкі Гофмана” Жака Афенбаха;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Сечка” Андрэя Федарэнкі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чортаў скарб” (частка 1);
- у 21:10 – песні ў выкананні Элтана Джона;
- у 21:30 – часткі радыёпастаноўкі “Пачакай, затрымайся” паводле тэтралогіі Алены Васілевіч (па кнізе першай “Расці, Ганька”);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Багіня Дзіяна”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 28 сакавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы ірландска-нарвежскай групы Secret Garden;
- у 06:10 – Дзявятую сімфонію Людвіга ван Бетховена;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Таісы Бондар (працяг);
- у 08:15 – музыку Франца Ёзефа Гайдна;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг спектакля “Хлопчык з вялікай Місісіпі” пра дзяцінства пісьменніка Марка Твена;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Эквадор;
- у 11:30 – Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: музыкант Таццяна Старчанка;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзефа Гайдна, запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: гуслі;
- у 17:00 – гаворку з капірайтарам Алінай Смярчынскай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – спявак, даследчык музыкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў;
- у 17:30 – канцэртную п’есу Ферэнца Ліста “Успамін пра “Дона Жуана” Моцарта”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Клаўдзія Шульжэнка;
- у 19:00 – фрагменты оперы Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Астапенкі “Надзея”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чортаў скарб” (частка 2);
- у 21:10 – творчасць спявачкі Мэраі Кэры;
- у 21:30 – часткі радыёпастаноўкі “Пачакай, затрымайся” паводле тэтралогіі Алены Васілевіч (па кнізе другой “Доля знойдзе цябе”);
- у 23:10 – музыку швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрнборна.
У праграме магчымы змены.