29 сакавіка: перашае інтэрв'ю дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргея Усіка

26.03.2021 

У панядзелак, 29 сакавіка, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Дамініка Мадуньё;
- у 09:00 – музычныя творы Бэлы Бартака, запісы Дзмітрыя Гнацюка і Анатоля Тарана;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Сара Воэн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Таямніца Како”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландка Хільдур Гуднадоўцір;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны Сяргея Грахоўскага пра Петруся Броўку, фрагменты інсцэніраванага апавядання “У гарах дажджы” Івана Мележа і Сімфоніі № 29 Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – Канцэрт для флейты з аркестрам мі мінор і “Рускае ронда” Саверыя Меркадантэ;
- у 19:00 – канцэрт гітарнай музыкі класа Яўгена Грыдзюшкі, запісаны ў Белдзяржфілармоніі ў 2005 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра старога кенгуру”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Мікалая Гнацюка;
- у 22:15 – фрагменты альбома Kokkoro Мішы Мішчанкі;
- у 23:30 – Канцэрт для аргана, аркестра і літаўр Франсіса Пуленка.
У праграме магчымы змены.