Выстава па выніках I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры адкрылася ў Брэсце

29.03.2021

У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася выстава выбраных твораў удзельнікаў I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры "VIVAT VITA" і конкурсу “Графіка года”. Гледачы пазнаёмяцца з найлепшымі работамі гэтых двух праектаў Беларускага саюза мастакоў. Расказвае першы намеснік старшыні арганізацыі Наталля Шаранговіч.

У экспазіцыі – работы аўтараў розных узростаў, розных жанраў, тэхнік і спосабаў мастацкага даследавання жыцця. Творы закрануць і прымусяць паразважаць на філасофскія і сацыяльныя тэмы. "Галоўны пасыл экспазіцыі – мастацтва нас усіх аб’ядноўвае, пабуджае заўважаць і захоўваць тое, што мы маем",  – мяркуе Наталля Шаранговіч.

Выстава адкрыта да 11 красавіка.

Фота: b-g.by