30 сакавіка: эфір да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы з удзелам унучкі пісьменніка Алены Атраховіч

29.03.2021 

У аўторак, 30 сакавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы джазавага барабаншчыка Білі Кобэма;
- у 02:00 – фрагменты спадчыны нямецкага кампазітара Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні Гельмута Захарыяса і Франсіса Гоі;
- у 09:00 – музыку Мікалая Аладава, Радзівона Шчадрына і Пабла Сарасатэ;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – спевы Любові Каспорскай, Лучана Павароці, Ірыны Архіпавай;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Крыс Конар;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Эфір да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы з удзелам унучкі пісьменніка Алены Атраховіч;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Суспірыя”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;
- у 17:30 – канчэрта гроса Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы Эрыка Клэптана;
- у 22:15 – творчасць брытанца Ніла Коўлі;
- у 23:30 – экспромты Франца Шуберта.
У праграме магчымы змены.