31 сакавіка: госць эфіру – скульптар, паэт Хізры Асадулаеў

30.03.2021 

Шаноўныя, сераду, 31 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы спевака і акцёра Рыкі Марціна;
- у 02:00 – музычныя творы Сяргея Ляпунова;
- у 06:10 – творчасць савецкай спявачкі Марыі Лукач;
- у 09:00 – мелодыі Міхала Клеафаса Агінскага, Альберта Эварыста Хінастэры, Бэлы Бартака, а таксама запісы піяністкі Алены Мяцельскай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Бэлы Рудэнка і Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Эл Грын;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар, паэт Хізры Асадулаеў;
- у 14:05 – фрагменты музычнай камедыі Рыгора Суруса “Несцерка”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі піяніст, кампазітар Эцыа Боса;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – Фартэпіянны канцэрт і Трэцяя сімфонія Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая мышка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч, паэма “Мыйдадзір” Карнея Чукоўскага;
у 17:30 – музыка нарвежскага кампазітара Крысціяна Сіндынга;
- у 19:00 – запісы трыа Дзікну Шнеебергера і Крысціяна Баканіка (Аўстрыя) і групы Іды Кяларавай (Чэхія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ліса-рыбак”;
- у 21:10 – творчасць канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Сяргея Рахманінава;
- у 23:30 – запісы аркестра Адольфа Пічарда.
У праграме магчымы змены.