Дзевяць выстаў скульптуры адкрыецца ў Мінску падчас фестывалю "SculptFest"

01.04.2021

Рэспубліканскі фестываль “SculptFest” стартаваў у Мінску. Маштабны выставачны праект аб’ядноўвае сучасных беларускіх аўтараў і паказвае новыя тэндэнцыі ў мастацтве. Сотні работ у розных жанрах і тэхніках – на дзевяці сталічных пляцоўках. Пра мэту форуму расказвае старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Сяргей Аганаў.

Арганізатары запланавалі зборныя і персальная выставы. Цэнтральная падзея фестывалю – вялікая экспазіцыя ў Палацы мастацтва. "Сёлета ў звыклы фармат прыўнеслі новае", – кажа член куратарскай групы, скульптар Іван Арцімовіч.

Наперадзе – выставы гістарычнай і анімалістычнай скульптуры, прагляд студэнцкіх работ, экспазіцыя скульптараў-выкладчыкаў і персанальныя праекты. Марафон адкрыццяў прадоўжыцца да канца красавіка.

Фота: sb.by