Оперу "Дзікае паляванне караля Стаха" пакажуць у ліпені

01.04.2021

У Вялікім тэатры Беларусі ідзе праца над доўгачаканай прэм’ерай – у ліпені гледачу прэзентуюць нацыянальную музычную класіку – Дзікае паляванне караля Стаха.

Оперу па матывах гістарычнага дэтэктава Уладзіміра Караткевіча стварыў кампазітар Уладзімір Солтан у 1989 годзе, тады ж яе ўпершыню і паставілі. У 1990-м праца кампазітара, пастаноўшчыкаў і выканаўцаў галоўных ролей Наталлі Касценка, Віктара Скорабагатава, Уладзіміра Экнадзіёсава была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Зараз над другой пастаноўкай оперы працуе рэжысёр Ганна Маторная (на фота).

Фота: belta.by