3-4 красавіка: “Пачакай, затрымайся” паводле тэтралогіі Алены Васілевіч

02.04.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 3 красавіка, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – араторыю Ёзэфа Гайдна “Сем апошніх слоў Хрыста на крыжы”;
- у 02:00 – мелодыі Луіджы Бакерыні;
- у 06:10 – фрагмент араторыі “Ілія” і ўверцюру “Гібрыды” Фелікса Мендэльсона;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: госць – журналіст, аўтар кніг Вячаслаў Бандарэнка;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Грачанікава;
- у 08:15 – запісы аркестра “Віртуозы Масквы”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як перажыць расставанне;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры папулярнай беларускай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг пастаноўкі “Хлопчык з вялікай Місісіпі” паводле Мірыям Мейсан, а таксама інсцэніраванае апавяданне Джэрома Клапкі Джэрома “Сюрпрыз містара Мільберы”;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: Хізры Асадулаеў;
- у 11:30 – паэму Карла Марыі Вэбэра “Запрашэнне да танца”, запісы Філіпа Жарускі;
- у 12:15 – гаворку з акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Цімурам Муратавым;
- у 13:00 – музыку Яўгена Глебава, Іаганеса Брамса, Фрыдэрыка Шапэна;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, запісы легендарнай Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарню”: гаворку з загадчыцай аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Дзіянай Муратавай і аповед пра змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – фальклор беларускага Паазер’я;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з рэжысёрам Наталляй Башавай;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Лейферкус, балет Адольфа Адана “Жызэль”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Кацярына Юроўская і Странгіла Іртлач;
- у 19:00 – першую частку оперы “Князь Ігар” Аляксандра Барадзіна;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Вячэрні сеанс”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ручай адтаў”;
- у 21:10 – творчасць амерыканскай спявачкі і актрысы Дорыс Дэй;
- у 21:30 – часткі радыёпастаноўкі “Пачакай, затрымайся” паводле тэтралогіі Алены Васілевіч (па кнізе трэцяй “Новы свет”);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Зоркі”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У дзень Вялікадня па грыгарыянскім стылі, 4 красавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – творы мексіканскага кампазітара Хуана Пабла Вілы, запісы французскай групы “Піксві”;
- у 06:10 – фрагмент араторыі Фелікса Мендэльсона “Ілія”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Грачанікава (працяг);
- у 08:15 – запісы Ірыны Лой;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: інсцэніраваную аповесць Аляксея Якімовіча “Пастка для пярэваратня”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Мазамбік і Нігерыя;
- у 11:30 – мелодыі Іагана Кванца;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: памяці Аркадзя Саўчанкі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама джазавыя запісы Джэймса Морысана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: вядучы метадыст па фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, спявачка гурта “Ягорава гара” Ірына Глушэц;
- у 17:00 – гаворку з трэнерам Вольгай Ляўчук пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – акцёр і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі;
- у 17:30 – Чацвёртую сімфонію Караля Шыманоўскага;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Даліда;
- у 19:00 – другую частку оперы “Князь Ігар” Аляксандра Барадзіна;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Марыула”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Свінапас” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць паэта-песенніка Іллі Рэзніка;
- у 21:30 – апошнія часткі радыёпастаноўкі “Пачакай, затрымайся” паводле тэтралогіі Алены Васілевіч (па кнізе чацвёртай “Пачакай, затрымайся…”);
- у 23:10 – музыку Джона Кэйджа.
У праграме магчымы змены.