6 красавіка: “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”

05.04.2021 

У аўторак, 6 красавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы канца 1970 гадоў дуэта Эшфард і Сімпсан;
- у 02:00 – музыку бразільскага кампазітара Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Аляксандра Варламава і Алега Лундстрэма;
- у 09:00 – выбраныя шэдэўры класічнай музычнай спадчыны;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – спевы Элізабэт Шварцкопф, Ларысы Штанько, Васіля Мінгалёва;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы 1957 года Кэні Барэла;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Сем жыццяў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Тэадора Шапіра;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваныя ружы і Белая Мышка";
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з беларускім пісьменнікам Максімам Танкам, верш Уладзіміра Маякоўскага ў аўтарскім выкананні, фрагмент оперы Аляксея Туранкова “Яснае світанне”;
- у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт швейцарскага ансамбля музыкі Le moment baroque, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра велікана”;
- у 21:10 – запісы музыкі французскага кампазітара Уладзіміра Касма;
- у 22:15 – творчасць латвійскага кампазітара Райманда Паулса;
- у 23:30 – Скрыпічную санату № 2 Эдварда Грыга.
У праграме магчымы змены.