08.04.2021
Пятніцу, 9 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – папулярная інструментальная музыка мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – музыка Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – творчасць Барбры Стрэйзанд;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – фрагмент Першай сімфоніі Яна Сібеліўса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” са Святланай Колмак. Госця эфіру – мастацкі кіраўнік ансамбля “Чараўніцы” Паліна Базылева;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Зорка нарадзілася”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі піяніст і кампазітар Алесандра Марцірэ;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: мастак Сальвадор Далі;
- у 15:15 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваны матылёк і Белая мышка” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 17:30 – запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Гарадок у табакерцы” (частка 2);
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака і акцёра Поля Робсана;
- у 22:15 – музыка з “вобразамі Італіі”;
- у 23:30 – запісы Боба Марлі.
У праграме магчымы змены.