09.04.2021
З 10 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі пачне працу выстава, прысвечаная творчасці народнага мастака Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уладальніка ордэна Францыска Скарыны Мая Вольфавіча Данцыга (27.04.1930-26.03.2017).
Яго творчасць – яскравая з'ява ў гісторыі нацыянальнай культуры ХХ стагоддзя. Пасля сябе ён пакінуў багатую мастацкую спадчыну. Карціны майстра – заўсёды жыццесцвярджальныя. Грандыёзныя па задуме і наватарскія па форме, яны адрозніваюцца экспрэсіўнасцю, эмацыянальнасцю, у іх нязменна прысутнічае абвостранае пачуццё грамадзянскасці.
Акрамя заняткаў жывапісам, які лічыў для сябе прыярытэтным, Май Данцыг больш за паўстагоддзя прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці. У Акадэміі мастацтваў ён працаваў да 2011 года, выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў.
Расказвае куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стагоддзяў Вольга Архіпава.
Фота: nlb.by