17 красавіка: радыёверсія спектакля “Салавей” па творы Змітрака Бядулі

16.04.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 17 красавіка, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта;
- у 02:00 – музыку Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы канцэрта Пласіда Дамінга, Лучана Павароці і Хасэ Карэраса;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: архімандрыт Серафім;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Эдзі Агняцвет;
- у 08:15 – класічныя творы ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: пра псіхалогію пажылога чалавека;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Аповесць пра міжпланетнага пажарніка” паводле Раісы Баравіковай;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: фатограф Станіслаў Янчарскі;
- у 11:30 – творы братоў Алесандра і Бенедэта Марчэла, запісы Зіновія Бабія;
- у 12:15 – гаворку з салістам ансамбля “Бяседа” Валянцінам Кірыленкам;
- у 13:00 – запісы народнага артыста СССР Эміля Гілельса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Cologne Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin of the Fields, а таксама саўндтрэк да музычнага фільма Blues Brothers;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра выпуск кніг шрыфтам Брайля і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – запісы фальклорнага ансамбля “Сястрыцы” вёскі Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна і скрыпача Уладзіміра Мікуця са Шчучынскага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з дырыжорам Мікалаем Макарэвічам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Фёдар Шаляпін, Мая Плісецкая;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Уладзімір Трошын;
- у 19:00 – першую дзею мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра мядзведзя, які вырашыў ажаніцца;
- у 21:10 – творчасць Крэйка Дэвіда;
- у 21:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Салавей” па творы Змітрака Бядулі (да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Задыяк”.
У праграме магчымы змены.