18 красавіка: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields

17.04.2021

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 18 красавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі і кінаактрысы Дорыс Дэй;
- у 06:10 – канцэртныя запісы піяніста Пітэра Донахаў;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Эдзі Агняцвет (працяг);
- у 08:15 – музыку Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўку “Партфель для Насцечкі” па аднайменным апавяданні Івана Сабілы;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Турцыя;
- у 11:30 – Саната П’етра Лакатэлі ў апрацоўцы Карла Альфрэда Піяці для віяланчэлі;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка Алена Шведава;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы квартэта Дэйва Брубека;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з загадчыкам кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдатам культуралогіі Вячаславам Калацэем;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы – намеснік дырэктара Акцябрскага цэнтра вольнага часу, стваральніца Рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” Святлана Беразоўскай;
- у 17:30 – п’есы Пабла Сарасатэ;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: музыка да фільма “Рэцэпт яе маладосці”;
- у 19:00 – заключную дзею мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як курачка пеўніка ратавала”;
- у 21:10 – творчасць народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнка;
- у 21:30 – другую, заключную частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Салавей” па творы Змітрака Бядулі (да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 23:10 – музыку французскай “Шасцёркі”.
У праграме магчымы змены.