19 красавіка: загадчыца Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон

17.04.2021

У панядзелак, 19 красавіка, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага майстра Рэя Коніфа;
- у 06:10 – творчасць нямецкай поп-групы “Арабескі”;
- у 09:00 – музычныя творы Франчэска Верачыні, запісы Філадэльфійскага аркестра, Мікаэла Самсонава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – Першы квартэт Мікалая Мяскоўскага;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Артур Прайсак і аркестр Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – загадчыца Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Гільерма дэль Тора “Форма вады”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Лера Аўэрбах;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – песні і рамансы беларускіх кампазітараў з рэпертуару Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з першай паловай казкі Алены Мальчэўскай “Шаша з левага чаравіка”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўную гаворку з мастаком Барысам Аракчэевым (да 95-годдзя з дня нараджэння творцы), фрагмент апавядання Кузьмы Чорнага “Вялікае сэрца”;
- у 17:30 – Партыта № 5 соль мажор Іагана Себасцьяна Баха і “Сур’ёзныя варыяцыі” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы дуэта “Каманій Шылеліс” (Літва) і групы “Полмуз” (Польшча), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Вольгі Вардашавай;
- у 22:15 – творчасць савецкага і расійскага кампазітара Леаніда Дзясятнікава;
- у 23:30 – музыку французскага кампазітара Эмануэля Шабрые.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.