Скафандр Юрыя Гагарына, элементы касмічнага рыштунку і мастацкія творы на касмічную тэму – на выставе "108 хвілін. Дарога ў космас"

19.04.2021

У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстава “108 хвілін. Дарога ў космас”, прысвечаная 60-годдзю першага палёту чалавека ў космас. У экспазіцыі адметныя артэфакты, многія з якіх раней не экспанаваліся ў Беларусі, і творы мастацтва на касмічную тэму. Расказвае куратар выставы Наталля Трус.

На адкрыцці прыгадалі не толькі палёт Юрыя Гагарына, але і беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка. Іх асабістыя рэчы – таксама ў экспазіцыі. Некаторыя наведвальнікі ўспаміналі, якімі былі і што адчувалі, калі дазналіся пра першы палёт чалавека ў космас. Сваімі разважаннямі дзеліцца госця выставы Наталля Івасіў.

Выстава працягнецца да 31 мая.

Фота: facebook.com