20 красавіка: Уладзімір Ліпскі ўспамінае Івана Мележа і Івана Шамякіна

19.04.2021 

У аўторак, 20 красавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага кампазітара Куінсі Джонса;
- у 02:00 – творы Ёзефа Гайдна, Феранца Ліста і Шарля Валянціна Алькана ў выкананні піяніста Марка Андрэ Амлена;
- у 06:10 – творчасць брытанскага спевака Тома Джонса;
- у 09:00 – мелодыі Георга Філіпа Гендэля, Дзмітрыя Кабалеўскага і Льва Абеліёвіча, папулярныя запісы віяланчэліста Алега Алоўнікава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – спевы Івана Краснадубскага, Любові Казарноўскай, Сяргея Лемешава, Мікалая Пятрова;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Полі Бергер 1960 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Юбілейны ракурс. Урокі класікаў”. Госць – пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Форэст Гамп”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: мелодыі Браяна Тайлера;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – папулярныя фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара” ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алены Мальчэўскай “Шаша з левага чаравіка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з опернай спявачкай Ларысай Александроўскай, паэмы “Дума пра Апанаса” ў выкананні Эдуарда Багрыцкага, Санаты для фартэпіяна № 2 Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт у гонар Эніа Марыконе, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра шахматную фігуру пешку”;
- у 21:10 – запісы амерыканскага спевака і кампазітара Ніла Дайманда;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кампазітара-інструменталіста Роба Костаў;
- у 23:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам рэ мінор Фелікса Мендэльсона.
У праграме магчымы змены.