"TVR" – конкурс праграм для радыё і тэлебачання

20.04.2021

Ад ідэі да ўласнага медыяпраекта ў нацыянальным эфіры. Старшакласнікі і студэнты любых спецыяльнасцей могуць стаць аўтарамі тэлевізійных і радыёпраграм. Шанц пачаткоўцам дае конкурс “TVR” – сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і факультэта журналістыкі БДУ. Расказвае загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алеся Кузьмінава.

Жанры, фарматы і тэмы праектаў – неабмежаваныя. Галоўнае – узбагаціць эфір тым, што цікава новаму пакаленню. Падтрымаць маладых аўтараў абяцаюць прафесіяналы. Яны дапамогуць ажыццявіць найбольш перспектыўныя задумы і падзеляцца вопытам на майстар-класах.

Ахвотным трэба падаць апісанне праграмы, прыкладны сцэнарый і кароткі аповед пра сябе. Дэйдлайн – 12 мая. Пасля гэтай даты эксперты ацэняць работы на арыгінальнасць, актуальнасць і адпаведнасць жанру. Аўтараў найлепшых праграм чакае стажыроўка ў Белтэлерадыёкампаніі.

Фота: journ.bsu.by