26 красавіка: выстава "Пакінутая зямля" да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

23.04.2021 

У панядзелак, 26 красавіка, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;
- у 06:10 – творчасць ВІА “Добры молодцы”;
- у 09:00 – музычныя творы Валянціны Сярых, Станіслава Манюшкі, запісы Булата Мінжылкіева і Юрыя Блінова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт ля мінор Караля Шыманоўскага;
- у 12:10 – “Час на джаз”: амерыканская джазавая спявачка Этэл Эніс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця прамога эфіру – загадчык экспазіцыйнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Вераніка Сасноўская;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Шакалад”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Джон Опстад;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне казак”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: з гісторыі беларускага тэатра, апавяданне Джэка Лондана, песні ў выкананні Людмілы Зыкінай;
- у 17:30 – дзве санаты Іагана Себасцьяна Баха для флейты і клавіра № 1 сі мінор і № 3 ля мажор;
- у 19:00 – запісы чэшскай групы Braagas (Чэхія) і Zapf und Zapfenschtreich (Баварыя), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Тры цікавыя гісторыі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні балгарскай спявачкі Лілі Іванавай;
- у 22:15 – творчасць Франца Легара;
- у 23:30 – музыку “марской стыхіі”.
У праграме магчымы змены.