Памяць пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС захоўваюць у Брагінскім гістарычным музеі

26.04.2021

Брагін – адзін з пацярпелых рэгіёнаў Беларусі ад Чарнобыльскай катастрофы. Амаль 35 гадоў таму на чацвёртым энергаблоку атамнага рэактара адбыўся выбух. Успаміны пра найбуйнейшую ў гісторыі катастрофу захоўваюць і сёння. Напрыклад, памяць пра яе трапятліва берагуць ў Брагінскім гістарычным музеі. Акрамя асноўнай экспазіцыі, там ёсць цэлая зала, прысвечаная пажарным-ліквідатарам. Экспанаты і карціны беларускіх мастакоў па чарнобыльскай тэматыцы. Асобнае месца займае асоба Васіля Ігнаценкі. З зонай адчужэння ён мае асаблівую сувязь. Расказвае старшы навуковы супрацоўнік музея Алеся Музычэнка.

Фота: museums.by