Музей вавёркі ў Бераставіцкім раёне прапануе "вавёркатэрапію"

26.04.2021

Адзіны ў Беларусі і нават у Еўропе Музей вавёркі ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца прымае каля 5 тысяч наведвальнікаў на год. Іх прыцягваюць не толькі ўнікальныя прадметы (пудзілы экзатычных прадстаўнікоў сямейства, гербы гарадоў з выявай вавёрак, прадметы мастацтва, цацкі, кнігі, калекцыі марак і паштовак), але і жывыя экспанаты – пара чылійскіх вавёрак дэгу Юзя і Зюзя, а таксама вавёрка звычайная па мянушцы Рубін. Іх можна карміць і браць на рукі. Супрацоўнікі музея называюць гэта "вавёркатэрапіяй". Матэрыял Аксаны Калагрыў.

Фота: фотабанк "Lori"